«Захад праяўляе тут абсалютную пасіўнасць». Павел Латушка – пра расійскую ядзерную зброю ў Беларусі
Пуцін сёння абвясціў, што першая партыя ядзернай зброі размешчана на тэрыторыі Беларусі. Старшыня Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка пракаментаваў сітуацыю.
«На жаль, Захад, які з’яўляецца нашым хаўруснікам, праяўляе тут абсалютную пасіўнасць. Ён не разумее, што размяшчэнне ядравай зброі на тэрыторыі Беларусі фактычна ставіць пад пагрозу існаванне нашай дзяржавы, незалежнай дзяржавы», - адзначыў Латушка ў інтерв’ю «Белсату».
Палітык дадаў, што Пуцін – «той чалавек, які ў выпадку ўжывання ядравай зброі ўвогуле не будзе ўзгадваць, што на тэрыторыі Беларусі ўвогуле жывуць беларусы».