Обложка канала

Беларусь головного мозга

293518 @belamova

Белорусский блогер про последние новости

Беларусь головного мозга

3 года назад
Открыть в
З 19 па 26 чэрвеня пройдзе Тыдзень супраць катаванняў Гэта цыкл імпрэз, прымеркаваных да Міжнароднага дня ААН у падтрымку ахвяр катаванняў. За мінулыя тры гады тысячы беларусаў асабіста сутыкнуліся з катаваннямі. Размаўляць пра гэта цяжка. Але і маўчаць нельга! Сёлета Прававая ініцыятыва разам з Міжнародным камітэтам па расследавані катаванняў у Беларусі правядзе тэматычныя мерапрыемствы ў Варшаве, Вільнюсе, Познані і анлайн. Адбудзецца прэзентацыя новага расследавання, таксама ў праграме квіз, перфоманс, кінапрагляд і паказ спектакля. Да арганізацыі далучыліся Вясна, Беларускі Хельсінкі Камітэт, DISSIDENTBY, НАУ, Музей вольнай Беларусі, Свабодны тэатр, TeamTheatre, Human Constanta, Politzek.me, ІншыЯ, Respect-Protect-Fulfill. 📍Поўны спіс імпрэз