Павел Латушка распавёў, як «зліў» сакрэтны чорны спіс забароненых рэжымам артыстаў
https://youtu.be/S2yZb-srwh4
Размова ідзе пра спіс, які быў складзены пасля сфальсіфікаваных выбараў у 2010 годзе.
«Нават магу паказаць, як ён выглядае [чорны спіс забароненых у Беларусі артыстаў]. Ён быў перададзены анлайн-медыя, магу нават прызнацца, што копію гэтага спісу я перадаў тым людзям, якія пазней яго апублікавалі», - адзначыў палітык.
Па словах Паўла Латушкі, гэты спіс у 2011 годзе накіравалі ва ўсе аблвыканкамы: быў загад гэтых людзей ніколі не запрашаць на канцэрты.
Падрабязней пра чорныя спісы ў Беларусі - у новым відэа Сумленных людзей з удзелам Паўла Латушкі, Юрыя Стыльскага, Лявона Вольскага і Уладзіміра Пугача.