Лідары дэмсiлаў звярнуліся да беларусаў у Дзень салідарнасці з палітвязнямі
Святлана Ціханоўская падзякавала ўсім, хто сёння прыняў удзел у акцыях, напісаў ліст, зрабіў данат ці проста памяняў сваю аватарку ў сацсетках дзеля таго, каб свет не забываўся пра тое, што зараз адбываецца ў беларускіх турмах.
«Вы — голас нашых палітзняволеных. І ўсіх беларусаў, якія зараз у Беларусі і мараць пра перамены», — заявіла Ціханоўская.
Кіраўнік НАУ Павел Латушка выступіў сёння на акцыі ў цэнтры Варшавы і таксама падзякаваў усім беларусам, якія засталіся неабыякавымі. Палітык нагадаў пра тое, што ягоны брат — таксама палітвязень, аднак ён хоча таго, каб на волю выйшлі ўсе несправядліва асуджаныя.
«Недапушчальна, калі ў беларускіх турмах паміраюць палітзняволеныя. Недапушчальна, калі кожны дзень здзяйсняюцца ваенныя злачынствы. Недапушчальна паслабляць ціск на рэжым Лукашэнкі», – заявіў Латушка.
Як падтрымаць палiтзняволеных можна паглядзець па гэтай спасылцы.