Больш чым за год паўнамаштабнай вайны супраць Украіны загінула шмат беларускіх ваяроў.
Па ініцыятыве беларусаў Варшавы на пляцоўцы каля Музея Вольнай Беларусі створаны часовы мемарыял у гонар герояў Беларусі.
Прыйсці да мемарыяла і ўшанаваць памяць усіх загінуўшых беларускіх ваяроў можна сёння, 19 траўня 2023 года з 17.00. Мемарыял будзе адкрыты да серады, 31 траўня. Спачуванні можна будзе пакінуць у кнізе, якая знаходзіцца ў будынку Музея.
Адкрыццё мемарыяла ўзгоднена з Палком Каліноўскага.
Прыходзьце ўшанаваць памяць усіх герояў нашай Бацькаўшчыны, якія аддалі сваё жыццё за ідэю свабоднай Беларусі і Украіны.
Адрас знаходжання мемарыяла: Музей Вольнай Беларусі, Варшава, Foksal, 11
Уваход на пляцоўку будзе адкрыты штодзённа да 31 траўня з 10.00 да 22.00