Обложка канала

Беларусь головного мозга

293518 @belamova

Белорусский блогер про последние новости

Беларусь головного мозга

3 года назад
Открыть в
Як у 90-х беларусы святкавалі Дзень Перамогі На парадзе 9 мая ў Гомелі не было празмерных фанфар і так званага «победобесия». Ваенныя і звычайныя грамадзяне прыйшлі на яго, каб падзякаваць ветэранам і ўшанаваць памяць загінуўшых у вайне салдат. Усё адбывалася пад нашымі, сапраўды НАШЫМІ сімваламі – Пагоняй і бел-чырвона-белым сцягам. Няўжо ветэраны тады дапусцілі б «сымбалі нацыстаў», як спрабуе навязаць дыктатар і яго прапаганда? Лукашысты выкарыстоўваюць розныя прыёмы і метады, каб унушыць людзям свае ідэі і погляды на тое, што адбываецца. Але важна памятаць, што сапраўдную гісторыю не сатрэш і не схаваеш. Яна належыць нам, і мы павінны памятаць яе такой, якой яна ёсьць, а не такой, якой яе навязвае прапаганда. З Днём Перамогі! Відэа: «Пошукі старога Гомеля»