Обложка канала

Беларусь головного мозга

293518 @belamova

Белорусский блогер про последние новости

Беларусь головного мозга

3 года назад
Открыть в
BYSOL абвясціў тэрміновы збор на пахаванне Мікалая Клімовіча У віцебскай калоніі памёр цяжка хворы палітвязень Мікалай Клімовіч. Нягледзячы на тое, што «суддзя» і «пракурор» былі ў курсе цяжкіх захворванняў Мікалая, ураджэнца Пінска адправілі за краты. У апошнім слове палітвязень заявіў: «Любы турэмны тэрмін для мяне — смерць, таму што я павінен знаходзіцца пад сталым назіраннем лекара, прымаць шмат моцнадзейных прэпаратаў. Я магу не пратрымацца і месяцы». На жаль, Мікалай меў рацыю. У калоніі ён пражыў толькі некалькі тыдняў. Фонд BYSOL аб'яўляе збор на пахаванне Мікалая і заклікае ўшанаваць памяць ахвяры рэжыму. Зрабіць данат можна тут (карта/paypal) УВАГА! Не карыстайцеся BY/RU плацёжнымі інструментамі для ахвяравання праз BYSOL.