Обложка канала

Беларусь головного мозга

293518 @belamova

Белорусский блогер про последние новости

Беларусь головного мозга

3 года назад
Открыть в
У Дзень Волі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі віншуе беларусаў са святам і заклікае міжнародную супольнасць падтрымаць народ Беларусі ў яго барацьбе за незалежнасць і суверэнітэт «Аб’яднаны Пераходны Кабінет віншуе ўсіх беларусаў з іх святам нацыянальнай годнасці - Днём Волі. Нягледзячы на складаны лёс першай беларускай дзяржавы, які не даў замацавацца яе прынцыпам на тэрыторыі Беларусі, імпульс да нацыянальнага самавызначэння і нацыянальна-культурнага развіцця, закладзены ў тых драматычных падзеях пачатку 1918 г., аказаўся дастатковым для таго, каб назаўсёды запэўніць будучыню беларускага народа як незалежнай еўрапейскай нацыі. Сёння Беларусь, як і сто гадоў таму, пражывае новы трагічны этап сваёй гісторыі. Падкрэслена антынацыянальная палітыка, якую дэманструе сённяшні акупацыйны рэжым, паказвае яго чужасць інтарэсам беларускай дзяржавы і нацыянальна-культурным памкненням саміх беларусаў. Рашуча асуджаючы ваенную агрэсію супраць Украіны і звяртаючы ўвагу на неабходнасць захавання норм міжнароднага права, Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі звяртаецца да сусветнай супольнасці з заклікам усімі спосабамі падтрымаць дзеянні па абароне незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці беларускай дзяржавы» Поўны тэкст заявы чытайце па спасылцы: telegra.ph/Zayava-…96-03-24 @CabinetBelarus
Заява з нагоды 105-годдзя заснавання Беларускай Народнай Рэспублікі

Ушаноўваючы памяць пра слаўную старонку беларускай гісторыі, заяўляючы пра гістарычную пераемнасць волі да заснавання ўласнай беларускай дзяржаўнасці і ўсталявання нацыянальнай краіны за часамі паўстання Беларускай Народнай Рэспублікі і цяперашніх волі і інтарэсаў беларускага народа, Аб’яднаны Пераходны Кабінет віншуе ўсіх беларусаў з іх святам нацыянальнай годнасці - Днём Волі, 25 сакавіка. Днём, калі 105 гадоў таму ў тэксце Трэцяй Устаўной Граматы, прынятай Радай БНР, была абвешчана незалежнасць новай беларускай…

Telegraph