«Можна пераходзіць да стварэння механізму прыцягнення да адказнасці». Франак Вячорка – пра справаздачу па Беларусі Вярхоўнага камісара ААН
Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ацаніў справаздачу Вярхоўнага камісара ААН па Беларусі. У дакуменце дзеянні ўладаў Лукашэнкі супраць пратэстоўцаў у 2020 годзе называюцца злачынствам супраць чалавечнасці.
«Гэта значыць, ад расследавання і збору дадзеных можна пераходзіць да стварэння механізму прыцягнення да адказнасці. Структуры ААН могуць на гэта паўплываць, гэта можа быць зроблена праз існуючыя міжнародныя суды, а можа быць створаны новы механізм», - адзначыў Вячорка ў каментары для @pozirkonline.
Раней, дадаў Вячорка, «такіх доказаў і сведчанняў на афіцыйным узроўні ААН не было».