У Оршы адмовіліся мяняць рускамоўную частку мемарыяльнай дошкі ў гонар Уладзіміра Караткевіча
Жыхары горада сабралі дзеля гэтага больш за 100 подпісаў, але мясцовыя ўлады адмовіліся нешта рабіць. Растлумачылі яны гэта тым, што пісьменнік працаваў на дзвюх мовах, таму з мемарыяльнай дошкай усё ў парадку, паведамляе «Еўрарадыё».
Шыльда на СШ №3 імя Караткевіча вісела там з 1985 года і абвяшчала, што «У гэтай школе ў 1938-1941 гг. вучыўся выдатны беларускі пісьменнік Ул. Караткевіч». Але ў 2022 годзе верхнюю частку дошкі замянілі на рускамоўную.