Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў панядзелак
Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: us06web.zoom.us/meeting…htLwqcMH.
Размова пройдзе ў панядзелак, 13 лютага, з 17:10 да 18:30 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему.
Адзначым, што такія размовы праходзяць кожны тыдзень. Нават калі вы не паспееце зарэгістравацца на гэтым тыдні, зможаце зрабіць гэта на наступным. У першую чаргу прымаюцца людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў размовах.