Обложка канала

Беларусь головного мозга

293518 @belamova

Белорусский блогер про последние новости

Беларусь головного мозга

4 года назад
Открыть в
Серабрыстая «Пагоня» ў лаўровым вянку: Кабінет пачынае ўзнагароджваць асобаў, якія праявілі выключную адданасць у служэнні Беларусі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі згодна з Пастановай №3 будзе ўручаць медаль «Гонар і Годнасць» ад імя беларускага народа асобам, якія праявілі выключную адданасць у служэнні Беларусі. Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык, якой была даручана гэтая справа, пракаментавала Пастанову: «Выбіраць тых годных асобаў, якія вартыя ўзнагароды, будзе адмысловая Камісія, склад якой зацвердзіла кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская. Ужо зусім хутка мы абвесцім імёны беларусаў, якія першымі атрымаюць гэтую ўзнагароду. Некаторыя з іх, па меркаваннях бяспекі, будуць узнагароджаны непублічна. Само ўзнагароджанне, згодна з Пастановай Кабінета, мусіць адбывацца ў выглядзе ўрачыстай цырымоніі».