Пашпарт Новай Беларусі, «Паспалiтае Рушэнне», прызнанне рэжыма тэрарыстычным. Аб'яднаны пераходны кабінет даў справаздачу за 6 месяцаў сваёй працы
АПК апублікаваў прэс-рэліз, у якім распавёў пра тое, чаго дабіўся за апошнія паўгады.
📍 У прыватнасці, быў падрыхтаваны макет агульнаграмадзянскага пашпарта новай Беларусі. Вядуцца перамовы аб міжнародным прызнанні такога дакумента.
📍 Пачала працу місія дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі. Заснавана прадстаўніцтва дэмакратычнай Беларусі ў Празе.
📍 З Міністэрствам унутраных спраў Літвы ўзгоднена працэдура пацвярджэння Кабінетам беларускага грамадзянства і гісторыі пераследу асоб, якія страцілі беларускі пашпарт або не могуць працягнуць тэрмін яго дзеяння.
📍Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы сфармаваў каманду для рэалізацыі сваіх задач у рамках дзейнасці Кабінета. У яе склад увайшлі ў тым ліку афіцэры Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
📍Прадстаўніцтвамі Аляксандра Азарава і Валерыя Сахашчыка ў некалькіх гарадах Польшчы і Літвы былі створаны Харугвы, пачало працаваць «Паспалiтае Рушэнне».
📍Прадстаўнік па транзіце ўлады накіраваў звароты ў дзяржаўныя органы ўлады Літвы, Чэхіі, Украіны з абгрунтаваннем неабходнасці прызнання КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі. І сёньня ўжо стала вядома, што Прага прыняла такое рашэнне.
📍Распачата працу па стварэнні міжнароднага Фонду для рэабілітацыі рэпрэсаваных.
Цалкам з вынікамі працы кабінета можна азнаёміцца па гэтай спасылцы.