⚠️Сахашчык: «Прыкметы агрэсіі можна распазнаць за 3-4 тыдні да яе пачатку, мы адразу ж праінфармуем беларускае грамадства
Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык ацаніў актуальны ўзровень небяспекі для беларусаў, якія застаюцца ўнутры краіны, у сувязі з магчымым новым эпізодам ваеннай агрэсіі супраць Украіны з боку беларускага дыктатара.
«Мы ўважліва назіраем за сітуацыяй і знаходзімся ў кантакце з партнёрамі ва Украіне. Прыкметы агрэсіі, якая рыхтуецца, можна будзе распазнаць прыкладна за 3—4 тыдні да яе пачатку, пра што мы адразу ж праінфармуем беларускае грамадства. У дадзены момант мы такіх прыкмет не назіраем і разглядаем магчымае абвастрэнне як рэальны сцэнар развіцця падзей, які пакуль што яшчэ не наступіў».
Крыніца: @CabinetBelarus.