❗️Грошы для пахавання добраахвотніка Эдуарда Лобава сабраныя менш, чым за суткі
Ужо сёння раніцай на рахунку ёсць неабходныя 6 тысяч еўра.
Лобаў — былы беларускі палітвязень, які адсядзеў у турме, бо змагаўся за свабоду Беларусі: быў кінуты за краты пасля так званых выбараў 2010 і адсядзеў увесь тэрмін, бо адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.
Лобаву было 34 гады. Ён загінуў 26 студзеня пад Вуглядарам, дзе ідуць цяжкія баі. Беларус служыў у 72-й Асобнай механізаванай брыгадзе Узброеных сіл Украіны. У мінулым годзе ўдзельнічаў у вызваленні Кіеўскай вобласці. А ў апошнія месяцы ваяваў на паўднёвым усходзе.
Грошы пойдуць на перавозку цела з Украіны, аплату месца на могілках і іншыя выдаткі.