Аб'яўлены збор сродкаў на пахаванне загінулага ва Украіне ваяра Эдуарда Лобава
34-гадовы беларускі дабраахвотнік загінуў 26 студзеня ў баю з расійскімі акупантамі пад Вугледарам. Бацькам героя патрэбная дапамога – хаваць Эдуарда будуць у Польшчы. Перавоз цела, аплата месца на могілках і іншыя выдаткі дастаткова значныя. Па ўзгадненні з маці Эдуарда Марынай, фонд BYSOL аб'явіў тэрміновы збор.
📍Як вы можаце дапамагчы? Сям'я мае патрэбу ў дапамозе на пахаванне на агульную суму 6000€.
— збор на сайце BYSOL (даступны ў РБ праз VPN).
— на прыватны рахунак маці Эдуарда.
Эдуард Лобаў — былы палітвязень і сустаршыня «Маладога фронту». У 2010 годзе ён быў асуджаны рэжымам на 4 гады па сфабрыкаванай справе, а адразу пасля вызвалення адправіўся добраахвотнікам ва Украіну.