Обложка канала

Беларусь головного мозга

293518 @belamova

Белорусский блогер про последние новости

Беларусь головного мозга

4 года назад
Открыть в
«Расія – агрэсар, Лукашэнка і Пуцін – ваенныя злачынцы». Ціханоўская пракаментавала змену аднаго слова ў цытаце Каліноўскага У сваім звароце падчас урачыстых мерапрыемстваў з нагоды 160-годдзя паўстання Каліноўскага яна працытавала адну з яго самых вядомых фраз. Аднак, як заўважылі карыстачы сацыяльных сетак, адно слова не адпавядала арыгіналу: слова «маскаль» было заменена на «чужую ўладу». «Сябры, я ведаю, што змененыя словы Каліноўскага ў маім выступе выклікалі абурэнне. У арыгінале цытата гучыць так: «Бо я табе з-пад шeбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжэ не будзе». Я прызнаю, што менавіта так павінны цытавацца яго словы. Гэтае пасланне Каліноўскага актуальнае і сёння: беларусы тады зажывуць шчасліва, калі над імі не будзе чужой акупацыйнай улады. А пад чужой уладай маецца на ўвазе і Лукашэнка, і Расія, якая спрабуе знішчыць нашу дзяржаўнасць. І я хачу паўтарыць тое, што паўтараю ўжо практычна год: Расія – агрэсар, Лукашэнка і Пуцін – ваенныя злачынцы», — напісала Ціханоўская. Магчыма, слова было зменена, каб пазбегнуць бана з-за цэнзуры ў сацыяльных сетках.