Обложка канала

Беларусь головного мозга

293518 @belamova

Белорусский блогер про последние новости

Беларусь головного мозга

4 года назад
Открыть в
Дар'я Лосік: «Калі мяне хацелі пакараць, я прыму гэта з гонарам» На пытанне так званага «суда», як Дар'я ставіцца да ўсяго таго, што адбываецца, яна адказала: «Калі мяне хацелі пакараць, я прыму гэта з гонарам. Але разам са мной пакаралі маю сям'ю, у тым ліку маю малую дачку. Так, я не адмаўляю тое, у чым мяне абвінавачваюць. Але прашу зразумець, што апошнія два гады былі вельмі цяжкімі ў маім жыцці. І цяпер мне балюча ўсведамляць, што мая дачка ідзе ў сад або на шпацыр не са мной, дзеліцца сваімі перажываннямі таксама не са мной. Асабіста я ніякай шкоды нікому не нанесла. Вельмі прашу суд улічыць гэты факт пры вынясенні прысуду. Гатовая панесці пакаранне, калі я заслугоўваю яго. Але мне б вельмі хацелася, каб яно не перашкодзіла маёй дачцэ ў бліжэйшы час убачыць мяне і сказаць: "Мама, ты смешная, я цябе вельмі люблю"», — сказала Дар'я. Нагадаем, так званая «пракурорка» запрасіла для Дар'і два гады калоніі. Крыніца: @viasna96.