Обложка канала

Беларусь головного мозга

293518 @belamova

Белорусский блогер про последние новости

Беларусь головного мозга

4 года назад
Открыть в
❗️Дыктатар кіне Беларусь у вайну? «Праведзены комплекс мерапрыемстваў па павышэнні боегатоўнасці частак і сіл спецаперацый, і гэта дакладна не для трэніровак» Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета пракаментаваў інфармацыю аб магчымым правядзенні мабілізацыі ў Беларусі ў бліжэйшы час: «Інфармацыя мае пад сабой вельмі сур’ёзныя падставы. Пытанне пра дату застаецца адкрытым. Але праведзена шмат дарагіх падрыхтоўчых мерапрыемстваў, якія проста так ніхто ніколі не праводзіць: вельмі сур’ёзна разгорнута прыватная беларуская кампанія «ГардСэрвіс», нанята вялікая колькасць супрацоўнікаў на вялікія заробкі, праведзены комплекс мерапрыемстваў па павышэнні боегатоўнасці частак і сіл спецыяльных аперацый — такога не рабілася яшчэ ніколі ў гісторыі самастойнай Беларусі, і гэта дакладна не для трэніровак». Таксама Валерый Сахашчык паведаміў, што паспяхова адбываецца фарміраванне і камплектаванне беларускай вайсковай часткі ў складзе Узброеных Сіл Украіны. Адносна беларускіх сілавікоў, якія застаюцца на службе, Сахашчык заўважыў: «Кожнаму разумнаму чалавеку павінна быць зразумела, што рэжыму засталося зусім няшмат, і ўсе гэтыя людзі пасля могуць стаць фігурантамі крымінальных спраў. І таму кожны разумны чалавек зараз павінны — няхай не рабіць подзвігаў, але — не здзяйсняць подласці. Каб пасля з чыстым сумленнем можна было жыць у нармальнай новай краіне», — цытуе Сахашчыка @CabinetBelarus.