Обложка канала

Беларусь головного мозга

293518 @belamova

Белорусский блогер про последние новости

Беларусь головного мозга

4 года назад
Открыть в
❗️Святлана Ціханоўская: «Мы нацыя, якая заўсёды абірае заставацца людзьмі» Ціханоўская павіншавала беларусаў з Новым годам. «Ведаеце, неяк мне патэлефанаваў жыхар аднаго невялікага горада, і распавёў сваю гісторыю. Ён пачаў яе словамі – «я маленькі чалавек, я няшмат магу». Яго словы моцна мяне закранулі, бо гэта вельмі падобна на тое, як бачаць сябе беларусы. Але ведаеце, пра што была гісторыя гэтага чалавека? Ён адзін змог спыніць цэлы цягнік з ваеннай тэхнікай, які павінен быў ехаць на вайну. Толькі ўявіце: маленькі чалавек, які спыніў вялікі цягнік.   Шчыра кажучы, мне таксама здаецца, што я маленькі чалавек. Але я ўзгадваю мужчыну, які спыніў цягнік, і думаю, што нам з вамі ўсім варта перастаць лічыць сябе маленькімі людзьмі. Мы праходзім такі складаны шлях – і ніхто не мае права яго зняцэніць. Мы зусім не маленькія людзі. Калі мы верым адно ў аднога і ў саміх сябе — мы — нацыя.   Нацыя Скарыны і Шагала. Купалы і Каліноўскага. Нацыя алімпійскіх чэмпіёнаў і нобелеўскіх лаўрэатаў. Нацыя таленавітых музыкаў і навукоўцаў. Сумленных рабочых і лагодных гаспадароў. Мы нацыя, якая заўсёды абірае заставацца людзьмі. І ніхто не прымусіць нас забыцца, хто мы ёсць». Глядзіце запіс зварота Святланы Ціханоўскай па спасылцы.