💥Аб'яднаны пераходны кабінет абвясціў 2023 «Годам беларускай мовы і нацыянальнага адраджэння»
Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык падсумавала вынікі 2022-га года, павіншавала беларусаў з Новым годам і абвясціла яго Годам беларускай мовы і нацыянальнага адраджэння:
«Гэта быў адзін з самых складаных гадоў. Год пачатку вайны. Год няспынных рэпрэсій. Год усеагульнай дэпрэсіі і, падаецца, безвыходнасці.
Але, з іншага боку, год цвёрдай упэўненасці, што мы працягваем барацьбу. Год партызанскага змагання і няскоранасці. Год яднання беларусаў і ўсеагульнай дапамогі. Год, які ясна паказаў, дзе чорнае, а дзе белае. Год, які пераканаў, што за нашу краіну мы будзем змагацца. Год каштоўнасці беларушчыны і год палітычнага разумення неабходнасці нацыянальнага адраджэння. Год, калі мы ясна ўсвядомілі, што культура — гэта нашая зброя ў барацьбе за будучыню.
Учора, сёння і заўтра.
Мы разам з вамі ствараем нашу гісторыю.
Аб'яднаны Пераходны Кабінет абвяшчае 2023-ці год Годам беларускай мовы і нацыянальнага адраджэння.
Будзем разам з вамі пашыраць беларускую прастору вакол нас. Кожнага з нас».
Нагадаем, штоЛукашэнка раней дамовіўся з Пуціным і лідарамі шэрагу іншых краін СНД🤡, што наступны год будзе «годам рускай мовы».