Обложка канала

Беларусь головного мозга

293518 @belamova

Белорусский блогер про последние новости

Беларусь головного мозга

4 года назад
Открыть в
❗️На Дар'ю Лосік цісне адміністрацыя брэсцкага СІЗА Аб гэтым паведамляюць праваабаронцы «Вясны». Ім стала вядома, што адміністрацыя брэсцкага СІЗА-7 пачала залічваць вагу пасылак для Дар’і ў агульную вагу перадач. Звычайна вязням можна перадаваць 30 кг перадачы ў месяц і дадаткова дасылаць неабмежаваную колькасць пасылак вагай 50 кг. Цяпер яе ў гэтым абмежавалі. Праваабаронцы просяць: не дасылайце ёй пасылкі без узгаднення са сваякамі, бо праз ліміт яна можа застацца без неабходных рэчаў. Лісты ад Дар‘і амаль не даходзяць. Нагадаем, што жонку заснавальніка нашага канала палітвязня Ігара Лосіка, затрымалі 18 кастрычніка. З таго часу яе ўтрымліваюць у брэсцкім СІЗА-7. Дачка Ігара і Дар'і цяпер знаходзіцца ў бабулі з дзядулем. ⚡️30 лістапада Дар'я адзначыць 31-годдзе за кратамі. Падтрымаць яе можна тэлеграмамі і грашовымі пераводамі. Адрас для віншаванняў Дар'і: СІЗА-7, 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Дар'і Аляксандраўне Лосік. Напісаць анлайн можна праз сэрвіс паштовак bit.ly/3PIOcjz.