Полк Каліноўскага падзякаваў Аб'яднанаму кабінету за пастаўку рыштунку
Ваяры атрымалі два сучасныя беспілотнікі і неабходныя аксэсуары для выканання баявых задач.
«Гэтая перадавая тэхніка стане своечасовым укладам у павелічэнне тэхналагічнага ўзбраення палка і дазволіць яшчэ больш эфектыўна весці барацьбу з расійскай агрэсіяй», — напісана ў Facebook акаўнце палка.
UPD. Нечакана публікацыя знікла са старонкі палка. Мы звярнуліся па каментар да прэс-службы каліноўцаў.
«Была недакладнасць у тэксце, зараз выпраўляем», — адказалі нам у прэсавым боце палка.