Обложка канала

Беларусь головного мозга

293518 @belamova

Белорусский блогер про последние новости

Беларусь головного мозга

4 года назад
Открыть в
Пазняк нечакана заклікаў падтрымаць Сахашчыка «Павінен засьведчыць, што Валеры Сьцяпанавіч Сахашчык прыстойны беларускі афіцэр гонару, патрыёт Беларусі, які дбае пра яе лёс і абарону. Трэба падтрымліваць такіх людзей, якія хочуць дапамагчы Бацькаўшчыне ў цяжкі для народу час», — напісаў Зянон Пазняк сёння у Facebook. Цікава, што 9 жніўня спадар Пазняк выказаўся і пра Канферэнцыю «Новая Беларусь», па выніках якой была агучана навіна пра стварэнне Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. У гэты Кабінет увайшоў таксама Валеры Сахашчык, які, з яго слоў, сустракаўся перад гэтым з Пазняком і меў з ім доўгія перамовы. «Усе рабілі выгляд, што Ціханоўская ёсьць нейкая "легітымная асоба". Гэтае тлумнае самаашуканцтва сабраных асобаў сапраўды ўражвае. Калектыўная прастрацыя сьвядомасьці… У палітычным сэнсе было б лепш каб гэтую групоўку ўвогуле ліквідаваць (і не гуляцца зь ёй), бо, калі ўявіць горшае, што Крамлю ўдасца сыграць да канца гэтую сваю партыю з Ціханоўскай-Бабарыкам, то Беларусь зноў апынецца ў лапах ужо новай пасьляпуцінскай Расеі». Як лічыце, так хто тут усё ж такі агентура? Як у гэтым разабрацца?🤔