Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па міжнародных адносінах заклікаў «не пакідаць беларускі народ сам-насам з агрэсіўнай Расіяй»
Так Валер Кавалеўскі адрэагаваў на зварот парламента Латвіі да краінаў ЕС спыніць дзеянне турыстычных візаў і абмежаваць выдачу візаў на ўезд грамадзянам Беларусі.
«Гэта пераносіць цяжар адказнасці за злачынства агрэсіі супраць Украіны з Аляксандра Лукашэнкі і яго дыктатарскага рэжыма на беларускі народ, абсалютная большасць якога выступае супраць гэтай вайны і з'яўляецца аб'ектам рэпрэсій ужо трэці год. Заклікаем краіны Еўрасаюза не дапамагаць рэжыму ізаляваць беларускі народ ад еўрапейскіх каштоўнасцяў і не пакідаць яго сам-насам з агрэсіўнай Расіяй».
Кавалеўскі паабяцаў, што Аб'яднаны Пераходны Кабінет працягне працу над тым, каб «не дапусціць абмежавальных захадаў супраць беларусаў у ЕС і ў іншых краінах».