Полк Каліноўскага паведамляе аб магчымай гібелі яшчэ траіх сваіх ваяроў падчас бою 26 чэрвеня
«Прааналізаваўшы відэаматэрыялы, якія былі апублікаваныя ворагам, мы схіляемся да таго, што ваяры батальёна «Волат» палка Каліноўскага Васіль Парфянкоў (пазыўны «Сябро») и Вадзім Шатроў (пазыўны «Папік») верагодна загінулі на полі боя. Таксама, па сведчаннях байцоў, што выйшлі жывымі з таго бою, Васіль Грудовік (пазыўны Атам) атрымаў раненні, не сумяшчальныя з жыццём…
Дадзеная інфармарцыя не з’яўляецца канчатковай, мы не маем цел ніводнага з пералічаных ваяроў, у сувязі з чым мы не можам дакладана канстатаваць факт гібелі... Камандаванне палка знаходзіцца на сувязі з роднымі ваяроў і выказвае словы падтрымкі іх сем’ям».
Нагадаем, у баі пад Лісічанскам 26 чэрвеня загінуў камандзір батальёна «Волат» Іван Марчук (пазыўны «Брэст»). У палон трапілі Сяргей Дзёгцеў («Клешч») і Ян Дзюрбейка («Тромблі»).