Обложка канала

Беларусь головного мозга

293518 @belamova

Белорусский блогер про последние новости

Беларусь головного мозга

4 года назад
Открыть в
«Сам сабе гаспадар» — маніфест беларуса Нацыянальны лідэр Беларусі Святлана Ціханоўская агучыла маніфест беларуса — увасабленне таго, што цяпер адчувае кожны з нас. «Ты беларус, сам сабе гаспадар. Ты ведаеш дабрыню, працавітасць і павагу, ведаеш, як любіць сваю краіну. Ты беларус, нашчадак Скарыны, Шагала і Быкава. Ты ўсё можаш сам… Цябе не патрэбны міністры і прэзідэнты каб існаваць, каб знайсці свой шлях. Ад іх патрэбна, каб яны рабілі сваю справу і не перашкаджалі табе рабіць сваю, не лезлі ў твой двор. І хай яшчэ не лезуць у падлік выбараў, суды і прыватны бізнэс… Незалежнасць тваёй краіны не ў партфелях і палацах і, тым больш, не ў руках тых, хто казаў: “Не высоўвайся”. Мы ёсць адно ў аднаго. Мы існуем. Мы самі вырашым як жыць з суседзямі і ў якія саюзы ўступаць. У нас ёсць наша родная краіна і яна завецца Беларусь». https://www.youtube.com/watch?v=dXVu5Cg4zZg