З 9 ліпеня беларусы змогуць атрымаць дазвол на жыхарства ў Польшчы па спрошчанай працэдуры
Аб гэтым паведамляе польскае Упраўленне па справах замежнікаў. Атрыманне дазволу на часовае пражыванне будзе дзейнічаць для беларусаў, што знаходзяцца ў Польшчы з гуманітарнымі візамі (D 21).
📍Дазвол будзе выдавацца адразу на 3 гады.
📍Атрыманне дазволу не будзе суправаджацца абавязкам аплаты гербавага збору.
📍Аплата не будзе спаганяцца падчас выдачы карты пабыту (віду на часовае пражыванне) асобе, якая атрымала такі дазвол.
📍Уладальнік такога віду дазволу на часовае пражыванне будзе вызвалены з абавязку мець дазвол на працу.
📍З1 студзеня 2023 г. уладальнік гэтага віду дазволу на часовае пражыванне будзе мець магчымасць падаваць заяву на атрыманне польскага падарожнага дакументу для іншаземца.
Цікава, што тэкст паведамлення на старонцы Упраўлення па справах замежнікаў размешчаны на польскай і беларускай мовах.
Спрашчэнне легалізацыі беларусаў у Польшчы сталася вынікам візыту Святланы Ціханоўскай у Варшаву і сустрэчы з прэм’ер-міністрам Матэўшам Маравецкім і презідэнтам Анджэем Дудай.