🔥Як зрабіць свой Тэлеграм сапраўды беларускім?
На нашым канале БГМ толькі 7% чытачоў карыстаецца беларускай мовай, на канале @BelarusTelegram — 15% чытачоў.
За два гады, нягледзячы на тое, што ў жніўні 2020 года ў наладах Тэлеграма афіцыйна з'явілася беларуская мова, адсотак чытачоў з беларускай лакалізацыяй амаль не расце.
Хутчэй усталёўвайце беларускую лакалізацыю ў наладах Тэлеграма, ці па спасылцы t.me/setlanguage/be і зрабіце свой тэлеграм беларускім.