❗️Інцыдэнт з затрыманнем беларускай праваабаронцы ва Украіне дапаможа выправіць хібы заканадаўства
Пасля затрымання ва Украіне праваабаронцы Анісіі Казлюк прадстаўнік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі звярнуўся ў МУС Украіны, Дэпартамент міграцыйных справаў і да старшыні камітэта па правах чалавека Вярхоўнай Рады Дзмітра Лубянца.
Дзякуючы гэтаму вельмі непрыемнаму інцыдэнту, пытанне легальнага побыту будзе вырашана: для беларусаў Украіны будзе адкрытаяпрацэдура аднаўлення легальнага статусу.
Нагадаем, што праваабаронцу з Украіны не выслалі і нават не паставілі штамп у пашпарт.