У Кіеве з'явяцца вуліцы Каліноўскага і Караткевіча
Падчас галасавання на тэму змены назвы трох вуліц Кіева перамаглі беларускія варыянты: замест вуліцы Дабралюбава будзе вуліца Уладзіміра Караткевіча, а вуліцы Брэсцкая ці Астраханская будуць насіць імя Кастуся Каліноўскага.
Як вам такія змены? Якія назвы вуліц ў беларускіх гарадах таксама трэба змяніць на вашу думку?