❗️Ужо зараз Ганна Красуліна адкажа на вашыя пытанні ў каментарах
Ганна Красуліна – прэсавая сакратарка Святланы Ціханоўскай. Скончыла філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ламаносава і аспірантуру факультэта дзяржаўнага кіравання (займалася вывучэннем праблемаў карупцыі). Была прэсавай сакратаркай Аб’яднанай грамадзянскай партыі, у 2010 г. была прэсавай сакратаркай кандыдата ў прэзідэнты Яраслава Раманчука, удзельнічала ў Плошчы-2010. За актыўную палітычную дзейнасць у 2018 г. улады паспрабавалі выслаць Ганну з Беларусі, але праз шырокую хвалю салідарнасці і падтрымкі рэжым быў вымушаны адмяніць гэтае рашэнне. Да выбарчай кампаніі Святланы Ціханоўскай далучылася ў пачатку ліпеня 2020 г. З’яўляецца намеснікам старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Госць будзе адказваць на вашыя пытанні на працягу гадзіны. Задавайце iх у каментарах пад гэтай публiкацыяй.
Абразы не дапускаюцца. Давайце паважаць адзiн аднаго!
#БГМгость