Обложка канала

Белорусский Гвоздодёр!

Оперотивная информация Live

Белорусский Гвоздодёр!

4 года назад
Открыть в
9 жніўня 2020 года ў нас скралі наш голас, наш выбар, наш край. Але мы не змірыліся і не падпарадкаваліся захопу ўлады, мы выйшлі на вуліцы, паднялі свой сцяг і засьпявалі свой гімн, пераўтварыўшыся ў адзіны, вялікі беларускі хор. Вольны хор - сімвал беларускага пратэсту, голас народа, голас Рэвалюцыі, які загучаў на ўвесь край. Вялікі канцэрт 9 жніўня ў рамках фестывалю “DaVoli” - гэта наша справа адраджэння беларускай культуры, яе сапраўдных гімнаў і песень, гэта наш крок да Перамогі, яднання і свабоды. Вольны хор засьпявае важныя і знакамітыя творы беларускіх аўтараў, адмыслова рыхтуе прэм'еры забытых твораў. Мы ганарымся сваёй культурнай спадчынай і праслаўляем яе! Наша зброя - песня і мы нясем яе, як сцяг. Жыве Беларусь! 📍9 жніўня Варшава а 19.00, ul.Jazdow,2 (Zamek Ujazdowski) Арганізатар канцэрта Інстытут беларускай культуры Inbelkult2.0 Уваход вольны. Рэзервацыя месцаў анлайн ⤵️ docs.google.com/forms/d…viewform