Обложка канала

Белорусский Гвоздодёр!

Оперотивная информация Live

Белорусский Гвоздодёр!

4 года назад
Открыть в
✌️❤️✊Святлана Ціханоўская запрашае да рэгістрацыі на Канферэнцыю Новая Беларусь Форма для рэгістрацыі – тут: https://forms.gle/cysMV5XeAAi4PeZ7A. Святлана Ціханоўская: «Вы казалі «збярыцеся разам і дайце голас усім» – і мы разам з партнёрамі, КР, BYPOL, НАУ, палітыкамі, грамадзянскімі ініцыятывамі, бізнесамі, аналітыкамі і незалежнымі экспертамі збярэмся разам на Канферэнцыю Новай Беларусі. Мы будзем размаўляць адно з адным адкрыта, паказваць вынікі працы, спрачацца пра рэальныя планы. Вы казалі «слухайце не толькі тых, хто вас хваліць, але і тых, хто крытыкуе» – і таму мы зрабілі форму адкрытай рэгістрацыі і ў дадатак да яе я асабіста запрасіла прадстаўнікоў абсалютна розных сілаў і меркаванняў. Мы прапануем удзельнічаць у адкрытых абмеркаваннях – на наступныя тэмы: 📍Якімі павінны быць стратэгічныя прыярытэты нашай працы зараз? 📍Якім будзе транзітны перыяд і хто павінен адказваць за яго? 📍Як стварыць умовы для годнага жыцця і выратаваць краіну ад эканамічнага крызісу? 📍Як рэарганізаваць дэмакратычныя сілы пад задачы, якія мы вылучым разам? Галоўным вынікам двух дзён працы будзе тое, што мы разам дамовімся, што рабіць далей – і будзем працаваць адзіным фронтам. Што важна – збяруцца не толькі палітыкі – але і журналісты, прадпрымальнікі, актывісты і аналітыкі, прадстаўнікі НДА, лекары, артысты, настаўнікі і спартоўцы. Мы дамо пляцоўку для абмеркавання пытанняў медыя, бізнесу і грамадзянскай супольнасці. А галоўнае – усё гэта будзе даступна ў анлайн-трансляцыі. Мы будзем чытаць вашыя каментары і адказваць на вашыя пытанні. Мы будзем побач і разам». Задаць пытанні па Канферэнцыі вы можаце тут: https://t.me/conference_new_belarus Праграма Канферэнцыі тут: https://conferencenewbelarus.org https://youtu.be/GiGF_0AKjS4
Регистрация на Конференцию Новая Беларусь 8-9.08.2022

8 и 9 августа в Вильнюсе состоится конференция Новая Беларусь. Предварительная программа — по этой ссылке: https://conferencenewbelarus.org Мы приглашаем вас принять участие в конференции и для этого просим заполнить регистрационную форму. Некоторые представители демократического движения Беларуси уже получили персональные приглашения, и если вы один из них, заполнять форму не нужно. В силу ограничений на площадке проведения мы не сможем подтвердить все заявки без исключения. Поэтому если вы заполняете форму как представитель организации, инициативы или сообщества, пожалуйста, проведите предварительно консультации внутри вашей структуры, чтобы определить количество участников и конкретные персоналии. Если к вашей заявке вы сможете добавить рекомендательные письма, это будет преимуществом. Форма сбора заявок на участие будет активна по 31.07.2022 включительно. После этого по тем заявкам, которые будут одобрены, начнется процедура отправки положительных уведомлений. Не забывайте проверять папки со спамом! …

Google Docs