Палітвязня, які ўзняў у Гомелі бел-чырвона-белы сцяг, асудзілі яшчэ і за абразу Лукашэнкі
У Цэнтральным судзе Гомеля быў вынесены прысуд палітзняволенаму Георгію Васіленку, якога абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК). 16 жніўня 2020 года на цэнтральнай плошчы Леніна Георгій спусціў з флагштоку дзяржаўны сцяг і падняў бел-чырвона-белы сцяг. Пазней мужчыну асудзілі да двух гадоў «хіміі» за «хуліганства» (ч.2 арт.339 КК).
А 15 лютага 2022 Георгій быў затрыманы ў другі раз. Па матэрыялах абвінавачання, знаходзячыся па месцы адбывання пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу, Васіленка размясціў у групавым чаце паведамленні, якія змяшчаюць выяўленыя ў лаянкавай форме абразы ў адрас Лукашэнкі.
Суддзя Віктар Казачок пакараў Васіленку пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на 1,5 года. А з улікам неадбытага раней пакарання канчаткова прызначыў пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год і сем месяцаў.Піша Гомельская вясна.
NEWS 📰 ГвоздодёрLive | Подписаться