Обложка канала

Белорусский Гвоздодёр!

Оперотивная информация Live

Белорусский Гвоздодёр!

4 года назад
Открыть в
"Тэрарыста" з Мазыра асудзілі на восем год калоніі ўзмоцненага рэжыму У Гарадзенскім абласным судзе вынесены прысуд 28-гадоваму мазырчуку Яўгену Збароўскаму, якога напрыканцы чэрвеня 2022 года ўнеслі ў “спіс тэрарыстаў”. Яго абвінавацілі адразу па 9 артыкулах Крымінальнага кодэкса, а сам судовы працэс доўжыўся з 14 лютага па 2 чэрвеня, амаль чатыры месяцы.Паводле матэрыялаў справы, Яўген Збароўскі ў жніўні мінулага года адправіў у Telegram тэксты аб метадах вырабу гаручых рэчываў, запальных гранат, вызначэнні аб'ектаў для знішчэння і пашкоджання, стварыў умовы для арганізацыі масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца пагромамі, падпаламі і знішчэннем маёмасці. На тэрыторыі Расіі (у Бранскай вобласці) купіў агнястрэльную зброю – пісталет Макарава і не менш 46 патронаў да яго. Абвінавачаны Збароўскі сваю віну прызнаў часткова, патлумачыў, што ён быў нязгодны з вынікамі выбараў прэзідэнта Беларусі і менавіта таму вырашыў дзейнічаць актыўна. NEWS 📰 ГвоздодёрLive | Подписаться