Обложка канала

Белорусский Гвоздодёр!

Оперотивная информация Live

Белорусский Гвоздодёр!

4 года назад
Открыть в
Палітвязня Мікалая Статкевіча ў калоніі паставілі на ўлік, як схільнага да экстрэмізму Марына Адамовіч распавяла апошнія навіны пра Мікалая. «Мікола адразу напісаў заяву на адзіночнае ўтрыманне з сувязі з пагрозамі ад адміністрацыі і супрацоўнікаў. Гэта дастаткова звычайны падыход, бо ён мае ўжо вялікі жыццёвы досвед таго, што з ім выпадковыя людзі ніколі не сядзяць. Мікалай зрабіў вельмі цяжкі выбар, і для мяне цяжка сябе ўявіць – чалавек, які ўжо 2 гады знаходзіцца адзін вырашаецца такім рашучым спосабам працягваць свой уласны супраціў. Прынамсі яшчэ на працягу мінімум трох год. Бо асаблівы рэжым – гэта такая схаваная турма. Асаблівы рэжым прадугледжвае на працягу не менш, чым траціны тэрміну, камернае ўтрыманне. То бок тое самае, што яны мелі ў СІЗА, толькі без перадачак, без двух асобных шпацыраў, і гэтак далей». 💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу NEWS 📰 ГвоздодёрLive | Подписаться