❗️Шматдзетнаму бацьку Міхаілу Карасёву, які з бензапілой выгнаў са свайго дома людзей у цывільным, прысудзілі два гады ўзмоцненага рэжыму
Жыхару Рэчыцы прад'явілі абвінавачванні паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса («Гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»).
Мужчыну затрымалі 2 сакавіка 2022 года. У той дзень у дом да яго прыйшлі двое асоб у цывільным, якія папрасілі прайсці з імі жонку мужчыны. Міхаіл спрасонку вырашыў, што гэта злодзеі (тым больш у горадзе акурат папярэджвалі, што арудуюць бандыты, якія прадстаўляцца міліцыянтамі), завёў бензапілу і выгнаў іх. Пазней высветлілася, што сілавікі мелі прэтэнзіі да жонкі Карасёва з-за антываенных выказванняў.
Адзін з пацярпелых міліцыянтаў на судзе расказваў, што цяпер баіцца заходзіць у чужыя дамы.
NEWS 📰 ГвоздодёрLive | Подписаться