Анекдот з рэальнага жыцця
Беларус пасля выбараў 2020 з'ехаў за мяжу. Паматаўся туды-сюды, троху там пажыў, троху тут. Праз год вярнуўся. На мяжы схапілі, СІЗА, суд, калонія. Тры гады агульнага рэжыму. Суседзі па нарах у атрадзе пытаюцца:
- Дурань, ты чаго назад паехаў? Ты ж айцішнік, усюды можаш жыць, заробак добры, навошта прыпёрся? Ведаў жа, што арыштуюць.
- Там сыркоў глазіраваных не было.