🕯Мемарыял у памяць беларусаў, якія загінулі на вайне ва Украіне, адкрыўся сёння ў Варшаве
Больш чым за год паўнамаштабнай вайны супраць Украіны загінула шмат беларускіх ваяроў.
Па ініцыятыве беларусаў Варшавы на пляцоўцы каля Музея Вольнай Беларусі, пры падтрымцы НАУ, дэпартамента нацыянальнай бяспекі, асацыяцыі беларускiх ветэранаў і іншых партнёраў створаны часовы мемарыял у гонар герояў Беларусі.
Прыходзьце ўшанаваць памяць усіх герояў нашай Бацькаўшчыны, якія аддалі сваё жыццё за ідэю свабоднай Беларусі і Украіны.
Адрас знаходжання мемарыяла: Музей Вольнай Беларусі, Варшава, Foksal, 11
Уваход на пляцоўку будзе адкрыты штодзённа да 31 траўня з 10.00 да 22.00
@RealnaiaBelarus