Нажаль , але ноччу знік помнік Ларысы Геніюш. Нейкі злодзей, або злодейка ,ўсё ж зрабілі сваю чорную справу. Але як гавораць, Бог ім судзя .
Мы ж нагадаем твор і кнігу Ларысы Геніюш. Сборнік таксама ,як і помнік хацелі знішчыць.
Спаленая кніга Геніюш так і не згарэла, яе творы мы вучылі ў школе і памятаем зараз. Вечнае, не гарыць, як і не знікае вечная памяць пра добрага чалавека.
Вось быў такі эпізод у савецкія часы. Савецкая беларуская паэтка і савецкая патрыётка Еўдакія Лось спаліла кнігу Ларысы Геніюш “Ад родных ніў”. Зборнік быў напісаны ў час вайны ў 1942 годзе ў Празе. Хаця мяркуецца, што Лось проста зайздросціла пазіцыі Геніюш.
Яшчэ іншая цікавостка, Лось паходзіла з Ушацкага раёну. Таго самага адкуль непараўнальна больш вядомыя і заслужаныя Рыгор Барадулін, Пятрусь Броўка і Васіль Быкаў. Аднак мясцовая раённая бібліятэка названа ў гонар Еўдакіі Лось. Часы былі і тады дурныя, але пра Лось, так ніхто і не успамінае і творы яе людзям не зайшлі.
@RealnaiaBelarus