ADD IMAGES Общество Гомель(@YouTubeGomel). 🗺105 гадоў таму, 25 сакавіка 1918 г., апублікавана ІІI Устаўная грамата БНР абвяшчалася незалежнай
Обложка канала

Общество Гомель

один из немногих уцелевших блогов тунеядцев, который сохранил свою первоначальную направленность и харизму.

Общество Гомель

3 года назад
Открыть в
🗺105 гадоў таму, 25 сакавіка 1918 г., апублікавана ІІI Устаўная грамата БНР абвяшчалася незалежнай дзяржавай. Грамата прымалася ў даволі складаных умовах, бо на пасяджанні Рады БНР не было адзінства: грамата была прынята большасцю галасоў, але пасля доўгіх і зацятых спрэчак прысутных. На яе падставе Народнаму Сакратарыяту, які ажыццяўляў выканаўчыя функцыі, даручалася звярнуцца да зацікаўленых бакоў з прапановай аб пераглядзе ўмоў несправядлівага міру, які быў заключаны паміж Савецкай Расіяй з аднаго боку і Германіяй ды яе саюзнікамі з другога. Трэцяя Устаўная грамата толькі ў агульных рысах акрэслівала тэрыторыю будучай дзяржавы, якая мела «абняць усе землі, дзе жыве і мае лічэбную перавагу беларускі народ». Такім самым прынцыпам будуць карыстацца і дзеячы Савецкай Беларусі, калі будуць абвяшчаць сваю рэспубліку. 🇧🇾 Сябры беларусы, Рэальная Беларусь віншуе ўсіх Вас са святам, з нашым Днём Волі! @RealnaiaBelarus