Обложка канала

Общество Гомель

один из немногих уцелевших блогов тунеядцев, который сохранил свою первоначальную направленность и харизму.

Общество Гомель

3 года назад
Открыть в
Святкуем Дзень Волі разам! Напярэдадні аднаго з самых важных для беларусаў свята: Дня Волі, беларускія арганізацыі, кам'юніці і СМІ аб'ядналі свае сілы, каб стварыць якаснае, яркае і незыбываемае мерапрыемства падчас святкавання 105-ці годзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Поўную афішу мерапрыемстваў вы пабачыце ўжо зусім хутка 🙌 А сёння мы прапануем беларускаму бізнэсу таксама далучыцца да нас. Мы забяспечым інфармацыйную падтрымку на нашых пляцоўках (неўзабаве выйдзе пост з адпаведным спісам) кавярням, якія захочуць пачаставаць беларусаў 25-26 сакавіка з паролем "Жыве Беларусь" са зніжкай, альбо прапануюць асаблівыя ўмовы пад час святкавання. Пішыце нам у бот @BelarusWarszawabot вашыя прапановы і мы абавязкова дададзім вас у пост сяброўскіх арганізацый. Дэдлайн 17 сакавіка, 18:00. Жыве Беларусь! Жыве Вечна! 🤍❤️🤍