Обложка канала

Общество Гомель

один из немногих уцелевших блогов тунеядцев, который сохранил свою первоначальную направленность и харизму.

Общество Гомель

3 года назад
Открыть в
На сустрэчы з прэзідэнтам Еўракамісіі ў бліжэйшы час Ціханоўская уздыме пытанне пра "пашпарты новай Беларусі". "Трэба уздымаць гэтую праблему: вельмі хутка ў людзей будуць заканчвацца пашпарты, а ім патрэбна легалізацыя", — паведаміла Святлана Ціханоўская. Паводле яе словаў, беларусы "вельмі ўдзячныя кожнай краіне, якая іх прымае, але хацелі б мець на руках беларускі дакумент". Паводле слоў Ціханоўскай, пытанне "пашпартоў новай Беларусі" тычыцца ў тым ліку Еўракамісіі, паколькі "аднойчы яны павінны будуць прыняць рашэнне — ці будуць гэтыя дакументы імі прызнавацца". На сустрэчах Ціханоўская таксама плануе нагадаць пра праблемы, пра якія дэмсілы ўжо неаднаразова казалі. Палітык паясніла, што будзе ўздымаць пытанні павелічэння дапамогі беларускім грамадзянам, нагадае, "што трэба патрабаваць вываду расійскіх войскаў з Беларусі, паколькі іх прысутнасць вельмі небяспечная". @RealnaiaBelarus