Обложка канала

Общество Гомель

один из немногих уцелевших блогов тунеядцев, который сохранил свою первоначальную направленность и харизму.

Общество Гомель

3 года назад
Открыть в
‼️Фігурант справы «Рабочага руху» Аляксандр Капшуль 46 дзень трымае галадоўку У Гомельскім абласным судзе з 9 лістапада ў закрытым рэжыме праходзіць суд па справе "Рабочага Руху", фігурантамі якой з'яўляюцца адразу дзесяць палітзняволеных, сярод якіх — Аляксандр Капшуль. Усіх абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве, а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Палітвязням пагражае да 15 гадоў зняволення. З 31 снежня Аляксандр абвясціў галадоўку супраць парушэння заканадаўства падчас яго ўтрымання ў гомельскім СІЗА. Галадоўка працягваецца ужо 46 дзень, пры гэтым першыя некалькі дзён ён не піў нават вады. Нагадаем, Капшуля затрымалі 25 верасня 2021 года на тэрыторыі РФ і перадалі супрацоўнікам КДБ Беларусі. Паведамлялася, што ў яго была зламаная нага і пашкоджаная рука.    Палітвязні абскардзяць рашэнне КДБ аб прызнанні "Рабочага руху" "экстрэмісцкім фармаваннем" 💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Аляксандр Сяргеевіч Капшуль 💻Напісаць анлайн @RealnaiaBelarus