Сёння асаблівы дзень! Сёння аб‘ядналася сям'я былога палітвязня Віталя Жука! Яны прайшлі вельмі доўгі шлях, каб зноў сустрэцца ў бяспецы і спакоі, не баючыся прыезду міліцыі, як гэта часта бывае ў Беларусі.
Віталь Жук выйшаў на волю ў снежні 2022 года. Разам з жонкай Маргарытай яны апынуліся пад пераследам сілавікоў. Сям'я з чатырма дзецьмі была вымушана бегчы з краіны. Дзякуючы муніцыпалітэту Прата і мэру Прата Матэа Біфоні сям'я Віталя мае магчымасць застацца ў Італіі. Прымаючы бок гарантуе сацыяльнае забеспячэнне і абарону, працэс падачы дакументаў на статус бежанца будзе ажыццяўляцца сумесна з Амбасадай Беларусі ў Італіі. Магчыма, сям'я Віталя стане першай беларускай сям'ёй, якую прымуць у Італіі дзякуючы муніцыпалітэту і адміністрацыйным структурам. Гэта вялікі гонар і вялікі поспех.
Хочам падзякаваць мэру Прата Matteo Biffoni, генеральнаму сакратару CISL Firenze Prato Fabio Franchi,муніцыпалітэту Прата за іх падтрымку і блізкасць. Разам мы зрабілі цуд. І мы не спынімся!
https://t.me/belarusinitalia