🇸🇮 З нагоды 160-й гадавіны пачатку Студзеньскага паўстання Амбасада Польшчы ў Славеніі арганізавала лекцыю доктара Андрэя Бенядзейчыча, дзяржаўнага сакратара канцылярыі прэм'ер-міністра Славеніі, прысвечаную паўстанню Кастуся Каліноўскага 1863-1864 г. і яго падтрымцы ў Еўропе.
Па запрашэнні пасла Польшчы Крыштофа Алендскага ў мерапрыемстве прынялі ўдзел паслы ЗША, Вялікабрытаніі, Чэхіі і іншых краін, грамадскія і палітычныя дзеячы Славеніі. Беларусь афіцыйна прадстаўляла амбасадаркаНароднай амбасады Беларусі ў Славеніі.
Народныя Амбасады | Ананімны зварот