На выніковай сесіі Верхнядзвінскага Савета дэпутатаў прызналі, што санкцыі працуюць паспяхова
Дэпутаты прызналіся, што па выніку 2022-га ў выніку санкцыйнага ціску:
▪️не ўдалося выканаць прагнозныя паказчыкі па прыцягненню інвестыцый у асноўны капітал і ўводу агульнай плошчы жылля;
▪️не дасягнуты ўзровень 2021 года па індэксе прамысловай вытворчасці;
▪️неэфектыўна працуюць ільнозавод, сельскагаспадарчыя прадпрыемствы «Асвейскі» і «Нурава»;
▪️у дачыненні да СП «Боркавічы» скончана працэдура банкруцтва;
▪️з стратамі завяршаюць фінансавы год завод сталярных вырабаў і таварыства «Жамчужына Паазер'я»;
▪️у 2022 годзе прададзена 9 аб'ектаў, якія не выкарыстоўваюцца, для ўключэння іх у гаспадарчы абарот, аднак трэба будзе ўключыць яшчэ больш за 50 аб'ектаў, якія не выкарыстоўваюцца (або неэфектыўна выкарыстоўваюцца);
▪️заблакіравана фінансаванне інфраструктурных праектаў у сферы адукацыі, дарожнай і жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
▪️была прыпынена рэканструкцыя моста, з графіка выбілася будаўніцтва шматкватэрнага дома, не рэалізаваны праекты па будаўніцтве станцый абезжалезвання.
Вядома, дэпутаты засяродзіліся і на станоўчых момантах: да прыкладу, адзначылі гадавы рост ЗП на 16,7%, але не адзначылі, што гэты рост цалкам праглынула інфляцыя.