Обложка канала

Общество Гомель

один из немногих уцелевших блогов тунеядцев, который сохранил свою первоначальную направленность и харизму.

Общество Гомель

4 года назад
Открыть в
БЕЛАРУСКАЯ ШКОЛА ДЛЯ БЕЛАРУСКІХ ДЗЕТАК ОНЛАЙН І ОФЛАЙН📔📘📙 Шаноўныя бацькі! Вітаем у Беларускай школе ў Варшаве! ☝️Наша школа нарадзілася з жадання даць дзецям магчымасць атрымліваць адукацыю па-беларуску незалежна ад іх месцазнаходжання. 👌Заняткі бясплатныя і адбываюцца онлайн па зуму (🔥для тых, хто ў Варшаве, ёсць магчымасць офлайну па суботах за невялікую аплату). ✊Мы абапіраемся на беларускія праграмы, але дадаем нацыянальнаарыентаваную базу. 😊 Вы самі абіраеце клас і прадметы. Спіс класных чацікаў і настаўнікаў, адказных за класы, вы знойдзеце ніжэй і ў замацаваных паведамленнях. Смела звяртайцеся да класных кіраўнікоў па пытаннях, датычных раскладу (тут пажадана дзяліцца агульнай інфармацыяй). ❤️ Падтрымаць онлайн-школу можна ахвяраваннем Name of bank: PKO Bank Polski Bank account holder: Ruch Solidarnosci Bialoruskiej Bank account number: 33 1020 1026 0000 1102 0560 1747 IBAN (if applicable): PL 33 1020 1026 0000 1102 0560 1747 SWIFT/Bic-code: BPKOPLPW Зрабіць пазнаку: Darowizna. Падтрымаць офлайн-навучанне можна ахвяраваннем "Stowarzyszenie Dobrej Edukacji" 69 1240 1242 1111 0010 6988 6158 з пазнакай: Darowizna cele statutowe  -  Białoruś 🤓 Для пачатковай школы мы праводзім заняткі па беларускай мове з элементамі літаратуры і гісторыі. У сярэдняй - залежыць ад класа: беларуская і руская мова і літаратура, мастацтва (5-7 кл), чалавек і свет (5 кл), гісторыя Беларусі, геаграфія і грамадазнаўства. ✨Дасылайце, калі ласка, вашыя заяўкі на [email protected] (пазначце Імя і прозвішча дзіцяці; клас, прадмет/ы, якія цікавяць; кантакты для зваротнай сувязі; горад ці краіна пражывання), альбо наўпрост @Ales; +48 881689297 Дзякуй, што далучаецеся! Будзьма разам🙌 З павагай, Алесь Лозка