Обложка канала

Freeunion.online

Новости про Беларусь, рабочее движение, гражданское общество

Freeunion.online

4 года назад
Открыть в
​​🔥Фестываль сучаснай беларускай культуры «Гучна-фэст» пройдзе ў Варшаве 10 ліпеня. Free Belarus Center ладзіць оўпэн-эйр на беразе Віслы на пляцоўцы павільёна «Fala». Івэнт будзе арганізаваны ў фармаце сямейнага арт-пікніка, дзе да позняга вечара кожны зможа знайсці для сябе заняткі на любы густ. Жадаеце ўбачыць і купіць працы беларускіх мастакоў і дызайнераў? Для вас працуе арт-маркет. Жадаеце падтрымаць палітвязняў? Вы зможаце зрабіць нават больш для Беларусі на пляцоўках беларускіх НДА. Вы маленькі беларус ці беларуска? Адмыслова для вас арганізатары прадугледзелі дзіцячую зону. На тэрыторыі «Гучна-фэсту» будзе працаваць фудкорт, а за ахаладжальныя напоі адказваюць адразвае бар «Fala». Увечары сучасная Беларусь загучыць з фестывальнай сцэны. У праграме актрыса і спявачка Chornabrova, магутны рэпкор ад Tyapin Crew, касмічны этна-электронны дуэт Shuma, пастаянныя госці еўрапейскіх фестываляў Dlina Volny і любімцы публікі — Разбітае Сэрца Пацана ў поўным складзе. «Гучна-фэст» — гэта голас сучаснай Беларусі, які, нягледзячы ні на што, гучыць упэўнена і прыгожа. Прыходзьце і пераканаецеся самі. 10 ліпеня (нядзеля), 14:00 — 23:00, Fala — Pawilon nad Wisłą (bulwar Flotylli Wiślanej, przy Płycie Desantu). Уваход вольны! Фестываль ладзіць Free Belarus Center у рамках «Тыдня беларускай культуры». Частка ад атрыманых сродкаў пойдзе на дапамогу Украіне. Калі вы мастак/чка, дызайнер/ка, мадэльер/ка ці крэатывіце неяк па-іншаму і жадаеце прыняць удзел у арт-маркеце, то запаўняйце анкету па спасылцы.